Навигация по сайту
Опрос на сайте



Календарь
«    Ноябрь 2018    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930 

Популярные статьи

Новости области
Кто по вашему станет "Мисс Интернет"???

Варианты 1. Дробыш Анастасия (БелГУТ) 2. Кириенко Яна (БелГУТ) 3. Петрушенко Анна (БТЭУ) 4. Щепило Анастасия (БТЭУ) 5. Святогор Елизавета (ГГУ им. Ф.Скорины) ...

Королева Весна 2017

1- Емельянчикова Валерия 1% (14 голосов) 2 - Бакач Рита 2% (39 голосов) 3 - Спирина Кристина 3% (65 голосов) 4 - Дулебенец Василина 11% (227 голосов) 5 - ...

Открытый диалог

Дорогие друзья! Свои темы для обсуждения, предложения и идеи для "Открытого диалога" вы можете направлять на электронную почту brsm.gomel.obl@gmail.com   Новости по теме "Открытый диалог"   Религия и ...

Архив новостей
Май 2018 (5)
Апрель 2018 (2)
Март 2018 (9)
Февраль 2018 (7)
Январь 2018 (6)
Декабрь 2017 (5)

Наши друзья:

Гомельский ГК ОО БРСМ Интернет-портал "Молодежь Беларуси"

» » ВАЛАНЦЁРСТВА — НЕ ТАЯ РЭЧ, НА ЯКОЙ МОЖНА «ПІЯРЫЦЦА
ВАЛАНЦЁРСТВА — НЕ ТАЯ РЭЧ, НА ЯКОЙ МОЖНА «ПІЯРЫЦЦА Главная
— Як лёс прывёў у лінгвістычны ўніверсітэт?

— Я вучылася ў гімназіі з лінгвістычным ухілам, удзельнічала ў навукова-практычных канферэнцыях, неаднойчы займала першыя месцы на рэспубліканскіх этапах, стала лаўрэатам спецфонду Прэзідэнта. У мяне мама выкладае англійскую мову, калісьці і бабуля выкладала ў МДЛУ. Усё ў жыцці звязана з мовамі. Ва ўніверсітэце я пазнаёмілася з цудоўнымі людзьмі і стала валанцёрам. Мяне зацікавіла дзейнасць валанцёрскага атрада пярвічнай арганізацыі БРСМ універсітэта «Мы — дзецям». Я вельмі люблю дзяцей, яны шчырыя і адкрытыя, з імі лёгка кантактаваць. Вырашыла паспрабаваць, таму што проста вучыцца мне сумна, патрэбен пастаянны рух.

— Але знайсці яго можна ў розных сферах. Чаму вы выбралі менавіта дапамогу дзецям?

— Калі я была зусім маленькай, шмат часу праводзіла ў бабулі. Побач з яе домам быў інтэрнат. Я кантактавала з дзецьмі, у якіх па розных прычынах не было бацькоў, і з таго часу заўжды думала пра тое, што, калі вырасту, буду дапамагаць такім хлопчыкам і дзяўчаткам. Таму ва ўніверсітэце, калі мне прапанавалі стаць кіраўніком валанцёрскага атрада, адразу пагадзілася, бо адчула, што гэта маё.

— Ці лёгка кіраваць атрадам?

— У ім каля 100 чалавек, але пастаянна ва ўсіх мерапрыемствах удзельнічаюць 15 акцёраў і яшчэ 20 валанцёраў. Я б не сказала, што мне з імі складана. Зразумела, я заўжды перажываю, калі чалавек «валанцёрыць» першы раз, стараюся сама суправаджаць навічкоў. У дзіцячую анкалагічную бальніцу ў Бараўлянах не кожны зможа ездзіць, бо гэта псіхалагічна цяжка. Ёсць такія, хто пасля першай паездкі адмаўляецца. У дзіцячы дом — калі ласка, у анкацэнтр — не.

— Чым даводзіцца займацца падчас валанцёрства?

— Мы амаль штодня бываем у дзіцячай анкалогіі. Ёсць дзяўчаты, якія праводзяць заняткі па англійскай, рускай і іншых мовах. Маленькія пацыенты ляжаць там доўгі час і шмат прапускаюць са школьнай праграмы, а мы дапамагаем яе навярстаць. Неяк наведвалі васьмімесячную дзяўчынку, у якой не было бацькоў — нашы валанцёры дзяжурылі каля яе амаль кругласутачна. Даводзілася і карміць яе, і падгузкі мяняць, і гуляць.

— Як жа вы спраўляецеся з гэтым без вопыту і спецыяльных ведаў?

— Перад тым, як адправіць кудысьці валанцёра, я з ім размаўляю. Калі трэба ехаць да маленькага дзіцяці, я пытаюся, ці ўмее чалавек абыходзіцца з немаўлятамі, калі не, дык ці не баіцца ён гэтага. Аднойчы не было каго адправіць, і вольны час быў толькі ў адной дзяўчыны. Але яна стала адмаўляцца і казаць, што ніколі не трымала немаўлятка на руках. Сітуацыя была крытычная, таму яна ўсё ж пагадзілася. І пасля гэтага сама пачала выказваць жаданне паехаць да малечы.

А некаторыя нашы валанцёры вучацца на выкладчыкаў замежных моў і на старэйшых курсах ужо ведаюць дзіцячую псіхалогію. Але я думаю, галоўнае ў стасунках з дзецьмі — усміхацца і не баяцца ісці на кантакт.

— Вы дапамагаеце толькі дзецям?

— Калі нам прапануюць з’ездзіць, напрыклад, у псіханеўралагічны дом-інтэрнат у Тарасіках, дзе знаходзяцца дарослыя людзі, мы не адмаўляемся. Але тут ужо свае асаблівасці і нюансы. Такія людзі, у адрозненне ад дзяцей, не заўжды гатовыя ісці на кантакт. І хоць дапамога патрэбна ўсім, але мне здаецца, што маленькім асабліва важна пакінуць хоць крыху шчаслівых успамінаў.

— З якімі цяжкасцямі даводзіцца сутыкацца ў рабоце валанцёра?

— Цяжкасці бываюць хіба што ў перыяд падрыхтоўкі пастановак. Мы самі займаемся касцюмамі, рэквізітам, дэкарацыямі, купляем падарункі. А што датычыць стасункаў… Аднойчы я пасябравала ў анкацэнтры з хлопцам, на той момант яму было 18 гадоў. Наведвала амаль штотыдзень. Але вылечыць яго не змаглі: ён памёр. Пасля гэтага было цяжка…

— Вы кіруеце дзіцячым тэатрам «Разам у казку», які існуе на базе атрада. Як узнікла ідэя яго стварэння?

— Адна справа проста прыязджаць да дзяцей, размаўляць і гуляць з імі, і зусім іншая — прывозіць спектакль, у якім яны самі могуць паўдзельнічаць. Я хоць і не заўважала за сабой асаблівага акцёрскага таленту, але заўжды пісала сцэнары для розных мерапрыемстваў. Прага творчасці была, таму вырашыла паспрабаваць стварыць сваю трупу. Наколькі я ведаю, такога тэатра няма ні ў адным універсітэце.

— Як звычайна вас успрымаюць дзеці?

— Калі мы ездзілі ў ждановіцкі дзіцячы дом да дашкалят, тыя літаральна з парога пачыналі знаёміцца і ўжо праз пару візітаў ведалі нас усіх па імёнах, гулялі з намі, рабілі макіяж і прычоскі, быццам бы знаёмыя з намі шмат гадоў (усміхаецца). А калі супрацоўнічалі з дзіцячым домам № 5, дзе большасці гадаванцаў ад 10‑ці да 16‑ці гадоў, да нас спачатку ставіліся з недаверам. Аднойчы нам нават сказалі: маўляў, у вас у жыцці ўсё выдатна, дык вырашылі ў добранькіх пагуляць? Дзеці не вераць, што камусьці могуць быць патрэбнымі.

У Бараўлянах усё яшчэ больш цяжка. Той жа хлопец, да якога я ездзіла, спачатку казаў мне: «Навошта ты сюды цягаешся? Я не інвалід!» Але з часам добрае стаўленне, якога не хапае гэтым дзецям, дапамагае нам пасябраваць.

— Што падштурхнула да ўдзелу ў конкурсе «Валанцёр года»?

— Мне прапанавалі зрабіць прэзентацыю дзейнасці атрада і паўдзельнічаць у намінацыі «Асабісты ўклад». Напэўна, журы ацаніла мой «асабісты ўклад» таму, што ніводнае мерапрыемства атрада не праходзіць без майго ўдзелу.

Увогуле я хацела адмовіцца ад конкурсу, таму што на гэта амаль не было часу. Але ўсё ж зрабіла прэзентацыю з відэаролікам і забылася пра яе. Праз нейкі час мне паведамілі, што я перамагла. Было, вядома, прыемна…

— І як гэта — адчуваць сябе лепшым валанцёрам года?

— Для мяне гэтае званне нічога не змяніла. Я буду працягваць рабіць тое, што і раней. Я ўвогуле не вельмі люблю, калі ўсе навокал кажуць, якія мы малайцы, бо валанцёрства — не тая справа, на якой можна «піярыцца». Мы займаемся ім не для таго, каб камусьці штосьці даказаць ці паказаць. Проста мы самі атрымліваем асалоду ад таго, што знайшлі сябе ў гэтай справе. З іншага боку, я радуюся перамозе, бо яна прыцягнула ўвагу да нашай дзейнасці. Нам цяпер дапамагаюць закупляць падарункі для дзяцей, з’явілася шмат запрашэнняў выступіць у розных установах… Увогуле, я не ўяўляю сябе без валанцёрства, і нават пасля заканчэння ўніверсітэта мне не хацелася б пакідаць атрад.

— А як ставяцца да валанцёрства вашы родныя?

— Спачатку бацькі перажывалі, што гэта пашкодзіць вучобе. Але неўзабаве яны ўбачылі вынікі. У нас у атрадзе была дзяўчына, якая ездзіла ў дзіцячы дом, а пасля яны з бацькамі ўзялі адтуль дзіця. І такі выпадак не адзіны. Калі я распавядаю ім пра гэта, яны бачаць, што ўсё, што мы робім, недарэмна. Я думаю, яны мной ганарацца.

Дзіяна СЕРАДЗЮК, Чырвонка.Чырвоная змена.
 
Главная страница | Регистрация | Добавить новость | Новое на сайте | Статистика | Контакты

Мозырская РО ОО БРСМ : Design N.Ivanov
тел. (8-02351) 24599, 25341, e-mail: moz.gk@mail.ru